Гісторыя калгаса

    Рэха Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года дакацілася да вёскі Таль. Старажылы памятаюць прозвішчы аднавяскоўцаў - удзельнікаў рэвалюцыйных падзей: Забалотца Андрэя Савіча - удзельніка забастоўкі 1912 года ў Пецярбургу; Вяроўкі Пятра Сцяпанавіча - удзельніка штурму Зімняга; чырвонаармейца Мігаленю Ціта Маісеевіча.

    У 1920 годзе Любанскі раён быў поўнасцю вызвалены ад нямецкіх і белапольскіх акупантаў, і ў вёсцы пачало наладжвацца новае жыццё.

    Савецкую ўладу наладжвалі бальшавікі. Памяць аднавяскоўцаў захавала іх імёны: Мельнік Максім, Гіль Максім, Любанчык Іван Фёдаравіч, Лутовіч Мікалай Іванавіч, Корбуг Павел Аляксандравіч.

    Ужо ў 1922 годзе арганізаваны Тальскі мясцовы Савет. Першым старшынёй яго быў Дарасінец Максім Савіч.

    3 1929 года ў вёсцы пачалася калектывізацыя. Для арганізацыі калгаса ўрадам былі накіраваны дваццаціпяцітысячнікі - Гдалін (рабочы з Гомеля), Парахневіч Рыгор Антонавіч, Цыганоў Рыгор Аляксеевіч. Разам з мясцовымі актывістамі яны арганізавалі калгас “Чырвоная зорка”. Першым старшынёй абралі Гдаліна. Хутка ў вёску прыбылі нават трактары з арганізаванай у Любані МТС.

    Першымі трактарыстамі былі жыхары вёскі Таль Каратчэня Антон і Сушчыц Мікалай Андрэевіч. Сярод лепшых калгаснікаў таго часу былі Вяроўка Пётр Сцяпанавіч, Каратчэня Еўдакія Кліменцьеўна і інш.

    Да 1934 года калектывізацыя ў вёсцы Таль была поўнасцю завершана. Былі арганізаваны калгасы: вёска Дубнікі - калгас “Серп і молат”, вёска Касцюкі - калгас “Камсамолец”, Любань - калгас “Ударный”.

    3 1937 года пачалося знясенне хутароў у адну вёску. У Талі з’явіліся вуліцы Няжараўская і Прыбароўская.

    3 канца чэрвеня 1941 года па 30 чэрвеня 1944 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захватчыкамі. Пасля вызвалення ў Талі было арганізавана 2 калгасы: імя Варашылава (7, 8 брыгады) і “Чырвоная зорка” (5, 6 брыгады). Старшынёй калгаса імя Варашылава быў абраны Вінічэнка Рыгор, потым Бурак Антон Сяргеевіч, Лутовіч Федар Сцяпанавіч, а першым старшынёй калгаса “Чырвоная зорка” быў Каратчэня Філіп Кліментавіч.

    У красавіку 1950 года гэтыя дзве гаспадаркі аб’ядналіся ў адну - калгас імя Варашылава. Першым старшынёй аб’яднанага калгаса быў Кашко Васіль Рыгоравіч. Калгас складаўся з 6-ці паляводчых брыгад, 1180 працаздольных.

    У 1957 годзе пераіменаваны ў калгас імя Чапаева.

    У 1960 годзе вёска Таль уваходзіць у склад новага аб'яднання - калгаса “Беларусь”, старшынёй абраны трэці сакратар РК КПБ Курбатаў Іван Ягоравіч, а з 1967 года вёска Таль становіцца цэнтрам калгаса, а старшынёй калгаса - Кукраш Міхаіл Цімафеевіч (да 1994 года).

    Іншымі старшынямі абіраліся: Семенчук Іван Мікалаевіч (да 01.10.2011), 11.11.2011 - 16.04.2015 - Усік 16.04.2015 - сакавік 2018 Свешнікаў Д.В.

    © 2025 Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Тальская сярэдняя школа імя І.А.Муравейкі". Гістарычны музей "Гонар нашай вёскі". Домен зарегистрирован 27.05.2020. Регистационный номер в БЕЛГИЭ 167352